Поўная лібералізацыя рынку транспартных паслуг зможа адбыцца толькі да 2020 года

25 мая 2013

З гэтай датай згодныя і Расія і Казахстан. Квоты, якія ўводзяцца  на грузаперавозкі ў міжнародных зносінах, не дазваляюць беларускім перавозчыкам быць моцнымі канкурэнтамі на рынку. Наша краіна вітае лібералізацыю не па двухбаковым, а па прынцыпе ўніверсальных дазволаў.  Чым хутчэй удасца пашырыць  дзеянне бездазвольнай сістэмы на трэція краіны для Беларусі, тым большым  будзе экспарт транспартных паслуг.  Не ў плюс транспартным кампаніям  якасць беларускіх дарог і інфраструктура прыдарожнага сэрвісу. У будучыні з развіццём гэтых фактараў экспарт паслуг ад дзейнасці міжнародных аўтаперавозак Беларусі можа вырасці яшчэ больш. Да 2015 года гэты паказчык можа дасягнуць 1,5 мільярда долараў.