Умовы надвор’я аптымальныя для добрага росту травяністых раслін

15 июня 2020
Аграрыі аднадушныя - умовы надвор’я зараз аптымальныя для добрага росту травяністых раслін. Цяпло і вільгаць - два неабходныя складальнікі. А значыць,  калі пастарацца, можна забяспечыць добрую кармавую базу. Не губляць часу і звярнуць асаблівую ўвагу на якасць нарыхтоўкі - гэта запатрабаваў і Прэзідэнт. Падчас традыцыйных штотыднёвых паездак па рэгіёнах  Аляксандр Лукашэнка асабіста з паветра ацэньвае сітуацыю на палях. І тут ужо нічога не схаваеш і нічым не апраўдаешся. На рахунку кожная пагодлівая гадзіна. Бо ад таго, чым будзем карміць пагалоўе, залежыць колькі мяса і малака вырабім. І гэтая харчовая прадукцыя ў гэтым сезоне будзе запатрабаваная як ніколі. Каранцін унёс карэктывы - значыць, ёсць шанец пракарміць не толькі сябе, але і добра зарабіць. Аграрыі гэта разумеюць. Час плюс тэхналогіі - дзве абавязковыя ўмовы. Толькі ў Віцебскай вобласці плошча травы першага ўкосу складае 240 тысяч гектараў. Тэхніка на палях з 6 раніцы. Марына Раманоўская назірала за працай  (відэа).