Надвор'е ўносіць карэктывы ў тэмпы сельгасработ

16 марта 2020
Аграрыі Беларусі пачалі масавую сяўбу ранніх яравых культур. І калі на ўсходзе краіны тэхніка толькі выйшла ў палі, у заходніх рэгіёнах пасяўная  ў актыўнай фазе. Паралельна ўносяцца мінеральныя ўгнаенні, вядзецца культывацыя глебы.

Праўда, свае карэктывы ў тэмпы сельгасработ уносіць надвор'е. У некаторых гаспадарках з-за начных замаразкаў  сяўбу пачынаюць толькі пад абед. Асаблівасці сакавіцкай пасяўной  у рэпартажы Юрыя Карняловіча (відэа).