Падпісана пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Сербіяй

26 октября 2019
Прэм'ер-міністры пяці краін сабраліся ў інавацыйным цэнтры "Сколкава", каб абмеркаваць пытанні развіцця ЕАЭС, міжнароднае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў прамысловай і сельскагаспадарчай сферах. Еўразійскі міжурадавы савет вызначыў асноўную задачу:  зняцце бар'ераў і абмежаванняў у гандлі. Паводле слоў Сяргея Румаса, яны вельмі адмоўна ўплываюць на развіццё ўзаемнага тавараабароту і эканомікі саюза ў цэлым. Таму на парадку дня еўразійскай інтэграцыі асноўнае пытанне па-ранейшаму  - гэта фарміраванне агульных рынкаў саюза. 

Падчас сустрэчы падпісана пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Сербіяй. Дакумент не толькі спрашчае ўмовы гандлю, але і стварае аналагічныя для армянскіх і кыргызскіх тавараў, прэферэнцыі для якіх пры доступе на сербскі рынак раней адсутнічалі.