Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Мінскай і Сагдыйскай абласцямі

8 ноября 2021

Двухбаковы абмен вопытам і актыўнае ўзаемадзеянне. Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж цэнтральным рэгіёнам і Сагдыйскай вобласцю Таджыкістана падпісаны ў беларускай сталіцы. Сумесныя праекты - у некалькіх сферах - сельскагаспадарчай, прамысловай і культурнай. Дэлегацыя азіяцкай краіны наведала прадпрыемствы і аб’екты АПК у Маладзечанскім і Лагойскім раёнах і падпісала з імі мемарандум аб супрацоўніцтве.

Перспектыўным будзе і супрацоўніцтва ў лесагаспадарчай галіне дзвюх абласцей - Мінскай і Сагдыйскай. Найперш па захаванні і ўзнаўленні лясных масіваў, разнастайнасці зялёных насаджэнняў. Бакі зацікаўлены і ў сумесных праектах у сферы аказання экапаслуг.

Мадэрнізацыя лясгасаў Мінскай вобласці ідзе актыўна. Так, у Лагойскім уведзены новыя лініі лесапілавання, устаноўлены сучасны сушыльны комплекс.