Падыходы да цэнаў пры фарміраванні агульных энергарынкаў Еўразійскага эканамічнага саюза павінны быць без дыскрымінацыі. Такая пазіцыя Беларусі, агучаная на міжурадавым савеце ЕАЭС. Пра сённяшні дзень і планы на наступны год гаварылі анлайн.
Гэта ўжо шостая сустрэча сёлета на ўзроўні прэм'ераў. Беларусь у 2020 годзе старшынствуе ў гэтай арганізацыі. "Сёлета, у год пандэміі, партнёрам удалося захаваць усе кааперацыйныя сувязі і развіваць гандаль", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка.
Сёння на перамовах асаблівая ўвага надавалася стварэнню рынку будаўнічых паслуг і стратэгіі развіцця інтэграцыі да 2025 года. Таксама адно з важных пытанняў - спіс выняццяў і абмежаванняў на рынку "пяцёркі", якія трэба зняць за два гады. Сёлета ўдалося ліквідаваць 8 бар'ераў, але пры гэтым застаўся больш за дзясятак.
Беларускі прэм'ер звярнуў увагу Еўразійскай эканамічнай камісіі на неабходнасць наладзіць больш цесную работу па лініі ЕАЭС і ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Гэта будзе спрыяць хуткаму перамяшчэнню грузаў і пасажыраў праз мытню, што ў выніку прывядзе да зніжэння выдаткаў для бізнесу.













