Падрыхтоўка да дэнамінацыі праходзіць па плане

18 марта 2016

Практычна ўсе рэгіёны Беларусі ўжо забяспечаны новымі грашыма. Нагадаем, банкі краіны рыхтуюцца ўводзіць іх у абарот з 1 ліпеня.

Падрыхтоўка да дэнамінацыі праходзіць па плане. Для пералічэння манет будуць закуплены манеталічыльнікі. Беларускія прадпрыемствы гандлю і сэрвісу ўжо пачалі перанастройваць плацежнае абсталяванне. Банкаматы цалкам пяройдуць на новыя грошы да 1 кастрычніка, плацежныя тэрміналы прымаць старыя банкноты будуць да канца года.

Дзмітрый Лапко, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі: "Беларускі рубель атрымае новы міжнародны код BYN, да гэтага ў нас быў код BYR. Гэта вырашаецца праз праграмнае забеспячэнне, гэта значыць будзе выбар: альбо старога наймення валюты, альбо новага".

І сёння Нацбанк пракаменціраваў сітуацыю па крэдытах. Пасля 1 красавіка стаўкі для фізічных і юрыдычных асоб будуць зніжацца. Гэта звязана, у тым ліку, са змяншэннем памеру стаўкі рэфінансавання да 24 працэнтаў гадавых.

Дзмітрый Лапко, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі: "Стаўка па крэдытах, што зноў выдаюцца, з бягучых умоў, якія складваюцца на сённяшні дзень, знізіцца з 36 % да 33 % у дачыненні да юрыдычных асоб. Стаўкі па крэдытах для фізічных асоб будуць ісці за імі".

Тэма дэнамінацыі стала асноўнай пры правядзенні цяперашняга Тыдня фінансавай граматнасці ў Беларусі. Школьнікам распавялі пра гісторыю стварэння грошай, паказалі новыя купюры і навучылі адрозніваць падробкі. Сёлета больш за 3 тысячы школ задзейнічаны ў мерапрыемствах па ўсёй краіне.