Пад Салігорскам сёлета наладзяць выпуск бязхлорных калійных угнаенняў

19 августа 2019

Новую высокатэхналагічную вытворчасць рыхтуюцца запусціць сёлета пад Салігорскам. Наша краіна наладзіць выпуск бязхлорных калійных угнаенняў - без іх, да прыкладу, складана ўявіць добры ўраджай бульбы. Прадукт запатрабаваны як на ўнутраным рынку, так і за мяжой. Пастаўкі плануюць у краіны ЕС, Расію, Турцыю. Завод - сумесны праект Беларуськалія і кітайскай кампаніі Migao. Запуск першай чаргі вытворчасці прадугледжвае выпуск 80 тыс. тон нітрату калію і больш за 60 тыс. тон грануляваных азотна-калійных угнаенняў за год. Па сырэц у Расію ўжо адправілі першыя вагоны.

Канстанцін Патрываеў, дырэктар ТАА "Белкалій-Мігаа": "Завод гатовы да прыёмкі сыравіны, якая прыедзе з Расіі праз некалькі дзён. Пры гэтым другі складнік - гэта калійныя ўгнаенні (хлорысты калій дробны тэхнічны) вытворчасці 4 фабрыкі 4 рудаўпраўлення - можа быць прыняты хоць зараз".

Ужо сфарміраваны штат супрацоўнікаў. У запуску першай чаргі завода задзейнічаюць каля 120 спецыялістаў, частка з іх выпускнікі Салігорскага горна-хімічнага каледжа. Будучыя працаўнікі зараз праходзяць вытворчае навучанне. Аб развіцці ў краіне калійнай галіны глядзіце спецыяльны праект "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы".