Пад Барысавам запусцілі пелетны завод

21 Мая 2020
Выпусціць запатрабаваны за мяжой прадукт, атрымаць прыбытак у валюце, стварыць новыя рабочыя месцы - і ўсё гэта дзякуючы нізкасортнай сыравіне! Гучыць крыху фантастычна, але менавіта па такім прынцыпе будуць працаваць заводы па вытворчасці паліўных пелетаў. Аб эфектыўнасці і неабходнасці такіх прадпрыемстваў Кіраўнік дзяржавы гаварыў неаднаразова. Мінлясгасу была пастаўленая задача - выкарыстаць увесь дрэўны рэсурс, у тым ліку і нізкаякасны. Штогадовы аб'ём спажывання прадукту на міжнародным рынку - звыш 40 мільёнаў тон. Зусім хутка ў Беларусі з'явяцца шэсць такіх заводаў з гадавой магутнасцю больш за 150 000 тон, што прынясе краіне каля 20 мільёнаў долараў прыбытку. Адзін з такіх заводаў сёння адкрыўся пад Барысавам. Мікіта Дзяменцьеў пабываў на адкрыцці новай вытворчасці (відэа).