Пад Барысавам адкрыюць завод "БелДжы"

17 ноября 2017

Лічаныя гадзіны застаюцца да ўрачыстага адкрыцця завода "БелДжы" пад Барысавам. Плануецца, што ў цырымоніі прыме ўдзел Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі зваркі, зборкі і афарбоўкі аўтамабіляў, а таксама з рознымі мадэлямі. Нагадаем, кантракт аб будаўніцтве завода быў падпісаны з кітайскай карпарацыяй у 2014 годзе. Для яе гэта быў першы праект поўнага цыкла вытворчасці за мяжой. Магутнасці завода могуць забяспечыць выпуск да 120-ці тысяч аўто за год.