Пераможцаў конкурсу "Лепшы экспарцёр 2017 года" ўзнагародзілі ў сталіцы

31 мая 2018

Пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Лепшы экспарцёр 2017 года" ўзнагародзілі ў сталіцы. Імі сталі 22 беларускія прадпрыемствы. У фінал конкурсу выйшлі 160 кампаній, задзейнічаныя ў розных сектарах эканомікі. Арганізатары падлічылі, за год агульны аб'ём экспарту фіналістаў спаборніцтва перавысіў 11 мільярдаў долараў, а геаграфія паставак іх прадукцыі і паслуг ахапіла 119 краін. Дарэчы, Беларусь пашырыла свой экспартны патэнцыял за год - плюс 46 новых кірункаў.

Уладзімір Улаховіч, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Вядома, у нас ёсць флагманскія галіны. Гэта наша машынабудаванне. Ёсць такія гіганты ў нас, як БМЗ. У хімічнай прамысловасці вы ведаеце флагманаў нашай прамысловасці. Новыя галіны, па якіх мы пачалі адкрываць і сур'ёзна прасунуліся, гэта фармацэўтыка, гэта дрэваапрацоўка".

Васіль Шостак, першы намеснік дырэктара маркетынг-цэнтра ААТ "БелАЗ - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ": "Мы даволі сур'ёзную ўвагу надаем дыверсіфікацыі рынкаў збыту. У нас прыярытэтны кірунак зараз - гэта Лацінская Амерыка, гэта Паўночная Амерыка, вялікі патэнцыял мы бачым у краінах Афрыканскага кантынента. Таксама бачым вялізныя перспектывы па рынку краін Азіі".

Паводле слоў арганізатараў конкурсу, амаль 40 % удзельнікаў - гэта прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу.