Па краіне засталося ўбраць усяго пятую частку плошчаў

11 августа 2013

Пра тое, як сёння выглядае карціна ўборачнай. З надвор'ем пашанцавала. Хай і спякота, але, як вядома, у полі галоўнае без дажджу… Так што на гэтым тыдні аграрыі трымалі слова. Абяцалі да канца тыдня тры вобласці-мільянеры, і вось яны лідары - Мінская, Магілёўская, Гродзенская. Усяго 50 тысяч тон да запаветнай лічбы не хапае Брэсцкаму рэгіёну. У цэлым па краіне засталося ўбраць усяго пятую частку плошчаў. Каравай ужо важыць амаль 6 мільёнаў тон. Аграрыі гавораць, што дажджы, якія прайшлі ў гэтыя выхадныя, не павінны моцна паўплываць на ўборачную кампанію.