Па краіне намалочана 6 мільёнаў 779 тысяч тон хлеба

20 августа 2017

У Беларусі з'явілася чацвёртая вобласць-мільянер. Запаветную планку перасягнуў Магілёўскі рэгіён. Па намалоце па-ранейшаму лідзіруе Мінская вобласць. На яе рахунку ўжо мільён 692 тысячы тон збожжа. Цалкам завяршыў жніво Брэсцкі рэгіён. 5 % плошчаў засталося асвоіць Гомельскаму. Такім чынам, усяго па краіне намалочана 6 мільёнаў 779 тысяч тон хлеба. Нягледзячы на тое, што ўборачная пачалася сёлета пазней, каравай-2017 цяжэйшы за леташні на гэтую дату ўжо на 260 тысяч тон. Убрана 87 працэнтаў плошчаў.