Экспарт беларускага харчавання па выніках пяцігодкі можа дасягнуць лічбы ў 7 мільярдаў долараў. Такія прагнозы агучыў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло. Летась ужо атрымалася нарасціць знешні попыт на рэкордную суму - мы зарабілі амаль 6,5 млрд долараў. Нашы тавары пастаўляліся ў 106 краін свету. Павелічэнне паставак амаль па ўсіх рэгіёнах.
Рост аб'ёмаў продажаў беларускіх харчовых тавараў
Пры гэтым і ўнутраны рынак забяспечаны ўсім неабходным. Больш за тое, колькасць беларускага харчавання ў аб'ёмах продажаў расце.













