Па выніках форуму Беларусь і Расія падпісалі кантракты на паўмільярда долараў

14 октября 2018

З пачатку года нашу краіну ўжо наведалі больш за 70 дэлегацый з розных гарадоў суседняй краіны. 8 000 прадпрыемстваў дзвюх краін звязаныя вытворчай кааперацыяй. Гэта значыць, што амаль у кожным беларускім тавары ёсць расійскі кампанент. У той жа час сёння цяжка знайсці хоць адзін рэгіён Расіі, дзе не было б беларускіх прадуктаў харчавання або нашых трактароў.

Беларусь для Расіі - чацвёрты гандлёвы партнёр сярод усіх краін свету, апярэджваюць толькі Кітай, Германія і Нідэрланды. З краін СНД Беларусь наогул лідар. З пачатку года ў агульнай скарбонцы тавараабароту ўжо звыш 23 мільярдаў долараў. І Расія для нас - асноўны партнёр: на яе прыпадае палова беларускага гандлю.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на практыцы пацвердзіў эфектыўнасць такога фармату перамоў. І колькасцю ўдзельнікаў, і колькасцю пагадненняў, і агульнай вагой кантрактаў.

Так, на першых двух форумах у суме дамовіліся на крыху больш за 200 мільёнаў долараў, на трэцім зарабілі 300, на чацвёртым 400 мільёнаў. Паводле папярэдніх вынікаў 2018, адолелі планку ў паўмільярда. Нядрэнны дадатак да нашага гандлю.