Планку ў адзін мільён пераадолела Магілёўская вобласць

9 августа 2013

Магілёўская вобласць на працягу ўсяго дня лідзіравала сярод паўднёвых рэгіёнаў па зборы ўраджаю. Да вечара запаветная мяжа пераадолена. 1 мільён тон збожжа - і ў краіне другая вобласць мільянер. Сёння тут ушаноўвалі і сваіх герояў: першы экіпаж-чатырохтысячнік. Столькі збожжа намалаціла сям'я Байдаковых з гаспадаркі Александрыйскае Шклоўскага раёна, а таксама вадзіцель гэтай гаспадаркі Дзяніс Латыпаў - ён вывёз з поля 4 тысячы тон новага ўраджаю.