Планку мільён тон рыхтуецца пераадолець Гродзенскі рэгіён

5 августа 2019

Трэцяя вобласць-мільянер  ужо да вечара можа з'явіцца ў Беларусі. Запаветную планку рыхтуецца пераадолець Гродзенскі рэгіён.

На яго рахунку ўжо 948 тысяч тон збожжа. Усяго ў краіне на сёння сабрана 4 мільёны 560 тысяч тон хлеба. На апошніх 10 працэнтах вядуць працы аграрыі Брэсцкай вобласці. У лідары па намалоце выйшаў сталічны рэгіён - 1 мільён 111 тысяч тон. Яшчэ тры вобласці набліжаюцца да паўмільённай адзнакі. У сярэднім з гектара па краіне збіраюць 32,3 цэнтнера - гэта значна вышэй, чым летась.