Планку ў 3 мільёны тон пераадолелі беларускія аграрыі

2 августа 2018

Уборачная на экватары. Работы на палях ідуць без перадышкі. На рахунку кожнае зярнятка. І гэта не проста словы, а рэальныя задачы ў цяперашніх умовах. Надвор'е ўнесла карэктывы ва ўраджайныя паказчыкі ва ўсім свеце. Захаваць ураджай - пытанне харчовай бяспекі, а значыць - агульная справа.

Па краіне ўжо ўбраная палова плошчаў. Нязменным лідарам жніва застаецца Брэсцкая вобласць. На другое месца па намалоце выйшаў сталічны рэгіён. На трэцім - Гродзенская вобласць. Актыўна ідзе кампанія і ў Гомельскім, Віцебскім і Магілёўскім рэгіёнах.