Першы завод Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі пачынае вытворчасць

11 августа 2020
Першы завод Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі пачынае вытворчасць, дзе ў якасці сыравіны – збожжа сёлетняга ўраджаю. БНБК – новы стратэгічна значны прамысловы кластар Мінскай вобласці, будаўніцтва якога працягваецца ў Пухавіцкім раёне. Унікальны для нашай краіны праект рэалізуюць сумесна з Кітаем. 14 прадпрыемстваў будуць выпускаць камбікармы для ўсіх відаў сельгасжывёл, а таксама рыбы. Плюс такая інавацыйная прадукцыя, як кармавыя амінакіслоты і прэміксы. Агульная мэта БНБК – павялічыць выніковасць мяса-малочнай галіны і ў цэлым аграпрамысловага комплексу. Біятэхналагічная карпарацыя паклапацілася і пра ўласны транспарт. У аўтапарку БНБК - 30 найноўшых зернявозаў МАЗ. Адначасова маркетолагі заключаюць экспартныя кантракты, сёлетні аб'ём якіх перавысіў паўмільярда долараў.

Ілья Снапкоў, камерцыйны дырэктар ЗАТ "БНБК": "На сёння закуплена ўся неабходная тэхніка, уся сыравіна закантрактавана на 100 %. І максімальна зараз імкнёмся закупіць беларускае збожжа. Геаграфія вельмі разнастайная: Нарвегія, Бельгія, краіны Балтыі, Сербія, Расія, Польшча, Літва. Японія". 

Да канца года штат БНБК складзе 700 супрацоўнікаў. Стварэнне заводаў і лабараторый такой буйной карпарацыі