Першы ў Беларусі мабільны брыкетны комплекс пачаў працаваць у Лідскім раёне

6 июня 2014
З канвеера ўжо сышлі 500 тон тарфяных мікс-брыкетаў. Паводле слоў экспертаў, для прадукцыі амаль не давялося шукаць рынкі збыту. Сярод кантрактаў прадпрыемства - Расія, Літва, Латвія, Чэхія, Германія і Славенія. Разам з тым галоўная перавага такога міні-завода ў яго мабільнасці. Пасля выпрацоўкі аднаго тарфянога радовішча комплекс на працягу месяца можна разабраць і перамясціць да новага пункта распрацоўкі.

Іван Залескі, дырэктар торфабрыкетнага завода: Прадукцыйнасць гэтага завода 20,4 тысячы тон брыкетаў за год. Для гэтага неабходны адвод невялікага тарфянога радовішча дзесьці мінімум 120 гектараў і запасамі торфу да мільёна тон, якое дазволіць фактычна цалкам закрыць патрэбнасці гэтага завода ў забеспячэнні сыравінай.

Дарэчы, эксперты падлічылі, што акупнасць мабільнага завода складзе 5 гадоў. За год комплекс, на якім працуюць усяго трое супрацоўнікаў, перапрацоўвае 35 тысяч тон торфу. Разам з тым мікс-брыкеты не адзінае, на што робіць стаўку менеджмент прадпрыемства. У найбліжэйшы час тут плануюць асвоіць выпуск пелет з торфу.