Першы мільён тон збожжа намалацілі беларускія аграрыі
25 июля 2020
Усяго па краіне ўбрана 12,7 % плошчаў. Як адзначаюць аграрыі, ураджайнасць вышэйшая за леташнюю ва ўсіх рэгіёнах. Сярэдняя -37 цэнтнераў з гектара. Прычым у Гродзенскай вобласці яна на гэты момант рэкордная - 51,4. Лідары жніва - Гомельская і Брэсцкая вобласці. Там убрана 31 % і 21 % плошчаў адпаведна. Надвор'е ў цэлым для ўборкі зараз спрыяльнае. Толькі месцамі па рэспубліцы ідзе невялікі дождж.













