Хлеб сёння не проста візітная картка і гонар. Захаванне харчовай бяспекі - гэта зарука далейшага функцыянавання ланцугоў харчовага забеспячэння як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. А значыць, магчымасць працягваць весці сусветны гандаль, у той жа час захоўваць і падтрымліваць буйныя і дробныя фермерскія гаспадаркі.
Мінсельгасхарч сёлета чакае сабраць 8 мільёнаў тон збожжа. Да гэтага моманту ўсяго па краіне ўбрана 12,7 % плошчаў. Як адзначаюць аграрыі, ураджайнасць вышэйшая за леташнюю ва ўсіх рэгіёнах. Сярэдняя - 37 цэнтнераў з гектара. У 2019 яна была каля 33. У Гродзенскай вобласці лічбы рэкордныя - 51,4 цэнтнера з гектара. Лідары жніва - Гомельская і Брэсцкая вобласці. Там убрана 31 % і 21 % плошчаў адпаведна.
Першы мільён тон збожжа намалацілі беларускія аграрыі
25 июля 2020













