Першы мільён тон збожжа

22 июля 2014

Гэта пры тым, што ўбралі крыху больш за 10% плошчаў. Масавая кампанія працягваецца ў Беларусі. Добрым тэмпам - добрае надвор'е. Такім чынам, на сёння вага агульнага каравая складае больш як 1 050 000 тон. Ураджайнасць - амаль 38 цэнтнераў з гектара. У лідарах намалоту па-ранейшаму Гомельская і Брэсцкая вобласці - 329 000 і 277 000 тон збожжа адпаведна. Амаль нараўне ідуць Мінскі і Гродзенскі рэгіён. Крыху меней у Магілёўскай вобласці. Замыкае Віцебшчына.