Першы з заводаў БНБК пачне вытворчасць гэтым летам

3 июня 2020
Новыя працоўныя месцы, інавацыйная прадукцыя і экспартныя кантракты! У Пухавіцкім раёне працягваецца будаўніцтва заводаў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Гэты праект наша краіна рэалізуе сумесна з Кітаем. Усяго тут з'явяцца 14 прадпрыемстваў аграрнага профілю, дзе выпускаць будуць камбікорм для ўсіх відаў сельгасжывёл, а таксама рыбы. Акрамя таго, наладзяць вытворчасць кармавых амінакіслот. Агульная мэта - павялічыць эфектыўнасць мяса-малочнай вытворчасці. Першы з заводаў пачне вытворчасць летам - з ураджаем гэтага сезона.

Аляксандр Більдзюкевіч, намеснік дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі: "Мы выпускаем адзіны ў краіне (і, больш за тое, у СНД, акрамя РФ, дзе выпускаюць адзін від амінакіслот), мы выпускаем тры: лізін, трыянін і трыптафан. Гэта галоўныя амінакіслоты, якія ўплываюць на прадуктыўнасць сельскагаспадарчых жывёл. У нас, як вы бачыце, 4 заводы: па вытворчасці прэміксаў, кармоў для рыб, свінней,  птушкі і буйной рагатай жывёлы".

Яўгенія Баравік, намеснік дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі: "У нас падпісаны кантракт і заключаны дамоўленасці з буйным пакупніком з Нарвегіі. БНБК будзе пастаўляць усе камбікормы для ўсіх каштоўных парод рыб. А гэта больш як 100 тысяч тон за год камбікорму".

Стварэнне заводаў і лабараторый буйной карпарацыі паспрыяе таксама і развіццю Рудзенска - аднаго са сталічных гарадоў-спадарожнікаў. А па суседстве - у пасёлку Дружны - пабудавалі арэндныя дамы для будучых работнікаў вытворчасці. Першыя наваселлі - ужо гэтым летам.