Турбагенератар першага блока беларускай атамнай электрастанцыі напярэдадні ўключылі ў аб'яднаную энергасістэму краіны. Гэты этап з'яўляецца адным з найважнейшых пры падрыхтоўцы да пачатку выпрацоўкі электраэнергіі.
Нагадаем, ужо ў гэтым месяцы плануецца пуск першага блока. Гэта значыць, пачнецца вытворчасць першых кілават-гадзін з выдачай іх у энергасістэму краіны.













