Першы энергаблок БелАЭС вырабіў 1,8 млрд кВт•г электраэнергіі

5 апреля 2021
Першы энергаблок БелАЭС  вырабіў ужо 1 млрд 800 млн кілават-гадзін электраэнергіі. Ён уключаны ў аб'яднаную энергасістэму з лістапада мінулага года. Аб гэтым у праграме "Галоўны эфір" на "Беларусь 1" расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. У рамках доследна-прамысловай эксплуатацыі зараз на энергаблоку праводзяцца выпрабаванні, з 394 выканана 309. Пасля пяройдуць да комплекснага выхаду абсталявання на поўную магутнасць. Што да другога энергаблока, яго гатоўнасць на сёння 80 %.

Выхад БелАЭС на поўную магутнасць дасць магчымасць замяшчаць 4,5 кубаметра прыроднага газу. Гэта дазволіць істотна ўмацаваць энергабяспеку нашай краіны.