Першы дзень працы II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны аказаўся прадукцыйным

3 октября 2019

Адна з асноўных лакацый сённяшняга дня - выстава тэхнікі. Сюды мясцовыя жыхары прыходзяць зрабіць фатаграфіі, а прадстаўнікі бізнесу - заключыць кантракты. БелАЗ, МАЗ, "Гродна Азот" - з дзясятак беларускіх кампаній прапануюць свае апараты. Таксама ў рамках выставы прадэманстравалі сумесную распрацоўку дзвюх краін - МАЗ на беларускіх шасі і з украінскім начыннем. 

Дзелавыя колы Беларусі і Украіны падпісалі некалькі дзясяткаў дакументаў.  БелАЗ дамовіўся  аб новай партыі тэхнікі ва Украіну. "Амкадор"  у кастрычніку паставіць 14 адзінак сваіх машын. Акрамя гэтага, плануецца падпісаць кантракты  на сотню тралейбусаў для гарадоў Украіны. Белкамунмаш прэзентуе на форуме электробус у новым дызайне. А арганізацыі Белкаапсаюза прапануюць для паставак ва Украіну  25 відаў сваёй прадукцыі.

Уладзімір Улаховіч,  старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Сёння падпісаны пагадненні на пастаўку беларускай прадукцыі на суму больш як $542 мільёны. Дадалі амаль у 5 разоў. Адкрыліся новыя кірункі, па якіх падпісаны кантракты. Гэта не толькі традыцыйная нафтахімія, машынабудаванне, гэта яшчэ і будаўнічая сфера, лёгкая і харчовая прамысловасць, г.з. мы пашыраем наш экспартны партфель".

За апошнія тры гады тавараабарот паміж краінамі вырас  увогуле ў паўтара раза і ў 2018 склаў  5,5 мільярда долараў. Беларусь зацікаўлена развіваць кааперацыйныя сувязі з Украінай  у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Таксама сярод будучых прыярытэтных кірункаў для сумеснай працы інфраструктура, лагістыка і транспартныя калідоры. Эксперты не сумняваюцца, II Форум рэгіёнаў у Жытоміры будзе ўраджайным на кантракты паміж бізнесам. Вынікі першага дня ўражваюць. 

Вуліца Міхайлаўская - цэнтр прыцягнення рамеснікаў, мастакоў і музыкантаў. Некалькі дзён беларускія і ўкраінскія творцы будуць абменьвацца вопытам. Заўтра ключавы дзень II  Форуму рэгіёнаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя