Першы Беларуска-французскі бізнес-форум прайшоў у Мінску

13 февраля 2015

Упершыню за дзесяць гадоў экспарт беларускіх тавараў у Францыю перавысіў 100 мільёнаў долараў. Па выніках мінулага года рост экспарту склаў 120 працэнтаў. На форум прыехалі кампаніі з дзесяці рэгіёнаў Францыі. Бакі плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, транспарту.

У найбліжэйшыя дні пройдзе і першае пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Францыяй.