Першы аўтакран сабралі на беларуска-кітайскім прадпрыемстве "Зумліён-МАЗ"

17 мая 2017

Першую адзінку тэхнікі сабралі сёння на сумесным беларуска-кітайскім прадпрыемстве "Зумліён-МАЗ" у Магілёве. Гэта аўтакран грузападымальнасцю 25 тон і самай доўгай у Беларусі стралой, якая максімальна высоўваецца на 41 метр. Гэта параўнальна з вышынёй 12-павярховага дома. Машына прызначана для працы на будпляцоўках, у тым ліку пры ўзвядзенні аўтамагістраляў. Яе тэхнічныя характарыстыкі, кампактнасць і вага, адпавядаюць патрабаванням Еўрасаюза. Працаваць такія краны могуць пры тэмпературы паветра ад -40 да +40 градусаў. Паводле слоў кіраўніцтва завода, прадукцыя, безумоўна, зацікавіць партнёраў па мытным супрацоўніцтве і дазволіць беларускім будаўнікам цалкам адмовіцца ад імпарту.

Юрый Півавараў, дырэктар ТАА "Зумліён-МАЗ":

"Ён будзе канкурыраваць не столькі з айчынным вытворцам, колькі з імпартнай тэхнікай. І новай, і той, якая была ва ўжыванні, што зараз увозіцца ў Мытны саюз. Першая прэзентацыя дадзенага аўтакрана пройдзе ў нас на выставе “Будаўнічая тэхніка і тэхналогіі” ў Маскве як ужо серыйны ўзор. Будуць ужо збірацца заказы на яго выраб".

Да канца года на заводзе будзе распрацаваны мадэльны рад аўтакранаў з 6-8 узораў. У перспектыве - выпуск бетанапомпаў і камунальнай тэхнікі.