Першыя ў краіне моладзевыя экіпажы-тысячнікі - у Гомельскай вобласці

5 августа 2017

У гаспадарцы "Фрунзэ-Агра" Рэчыцкага раёна адразу два тандэмы перавысілі намалот у тысячу. Акрамя таго, тут вадзіцель, які перавёз больш за тысячу трыста тон збожжа. Невялікі перапынак - і віншаванні ў полі. Падарункі і імправізаваны канцэрт. Маладыя, але дасведчаныя камбайнеры бянтэжацца, але абяцаюць пастарацца і давесці свой поспех на ўборачнай да 2 тысяч тон. Гавораць, сакрэт поспеху просты: трэба проста працаваць на сумленне.

У Рэчыцкім раёне ўбрана ўжо больш за палову плошчаў зерневых. Лідзіруюць тут аграрыі і па намалоце - амаль 64 тысячы тон, і па сярэдняй ураджайнасці - 36 цэнтнераў з гектара. Адзначым, у Беларусі ўбраная пятая частка ўсіх плошчаў.