Першыя тоны калійнай руды на Нежынскім ГАК пачнуць здабываць ў 2023 годзе

15 июля 2019

Першыя тоны калійнай руды на Нежынскім горна-абагачальным камбінаце пачнуць здабываць ў 2023 годзе. Будаўніцтва завода ў Любанскім раёне на месцы Старобінскага радовішча калійных соляў вядзецца згодна з графікам і будзе завершана ў тэрмін. 2 шахты ўжо напалову гатовыя. Ніжняя адзнака 720 метраў. Менавіта такой глыбіні дасягнуць комплексы "Вольга" і "Ульяна". Асноўныя работы ў нетрах зямлі зараз вядуцца па гідраізаляцыі, прычым, у аўтаматызаваным рэжыме.

Адкрыццё завода дасць новы імпульс развіццю рэгіёна. Гэта не толькі дадатковыя 2,5 тысячы працоўных месцаў. Праведзена рэканструкцыя чыгуначнай станцыі "Урэчча". У верасні завершаць пракладку газаправода даўжынёй 43 кіламетры. А ў самім горадзе ўзводзяць новы жылы квартал на 330 кватэр. Першыя два дамы здадуць ўжо сёлета.