Першыя кантракты II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны

3 октября 2019

У цэлым пляцоўка абяцае быць ураджайнай на кантракты. Першыя дамоўленасці ўжо замацаваныя на паперы. Так, БелАЗ дамовіўся  наконт пастаўкі новай партыі тэхнікі ва Украіну. Акрамя гэтага, плануецца падпісаць кантракты на пастаўку больш  як сотні тралейбусаў для гарадоў Украіны, Белкамунмаш прэзентуе на форуме электробус у новым дызайне. Чакаюць да выхадных у пяць разоў больш прамых дамоўленасцяў паміж прадпрымальнікамі дзвюх краін у параўнанні з мінулым годам. 

З самай раніцы ў цэнтры Жытоміра працуе выстава буйнагабарытнай тэхнікі, дзе дэманструецца прадукцыя беларускіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў - усяго 75 экспанатаў, у тым ліку навінкі. Па суседстве арганізаваны кірмаш прадукцыі і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзвюх краін.