Першая васьмёрка камбайнаў на газаматорным паліве ўбірае ўраджай у Гомельскай вобласці

23 июля 2019

Магутнасць, эканамічнасць, экалагічнасць. Першы ў свеце камбайн на газаматорным паліве, зроблены ў Беларусі,  адпавядае экатрэндам. Першая васьмёрка машын  ужо ўбірае ўраджай у Гомельскай вобласці. І, па словах аграрыяў, асаблівых нараканняў  пакуль няма.

Летась першы экзэмпляр экакамбайна  паказалі Прэзідэнту. Лідар даручыў на практыцы праверыць,  ці ёсць неабходнасць канвеернай зборкі такой мадэлі. Наколькі добра справіліся канструктары?  Глядзіце заўтра вечарам у праекце Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя