Першая тысяча тон збожжа ў скарбонцы цэнтральнага рэгіёна

23 июля 2018

Намалаціў яе экіпаж Слуцкага раёна. Чакаем і першы мільён у краіне.

А тым часам у палях укараняюць новыя тэхналогіі. За падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых спецыялісты аграрнага сектара змогуць сачыць анлайн. Датчыкі назірання ўсталююць на рухавіках трактароў. Яны і будуць трансляваць у рэальным часе працу сельгастэхнікі. Чатыры дзясяткі сучасных абсталяваных цягачоў ужо гатовы выехаць у палі. Яшчэ сотню закупяць у гаспадаркі вобласці.