Перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмяркоўваюць сёння ў Мінску дэпутаты Беларусі і Арменіі

11 июля 2013

Як адзначыў спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка, Мінску і Ерэвану трэба пераходзіць ад простага гандлю да больш складаных формаў кааперацыі.


Беларусь гатовая адкрываць у Арменіі сумесныя вытворчасці па зборцы камунальнай і пасажырскай тэхнікі. У той жа час падчас перамоў бакі канстатавалі: тавараабарот па-ранейшаму расце нізкімі тэмпамі, нягледзячы на вялікі патэнцыял.


Павялічыць тавараабарот паміж краінамі - задача і міжпарламенцкай камісіі. За час візіту армянскія дэпутаты азнаёмяцца з вытворчасцю ў рэгіёнах краіны. Ужо заўтра народныя выбраннікі Арменіі наведаюць Брэсцкую вобласць.