Перспектывы развіцця лясной галіны

28 февраля 2021

Распрацоўка новых плошчаў пад вытворчасць паліўных пелет і адкрыццё сучасных лесапільных ліній і сушыльных комплексаў. Такія задачы па развіцці лясной гаспадаркі Мінскай вобласці стаяць перад профільным ведамствам сёлета. У планах лясгасаў - пашыраць асартымент прадукцыі, актывізаваць вытворчасць біяпаліва ў гранулах, у тым ліку і на экспарт, а таксама - даўгавечнага і якаснага будаўнічага матэрыялу. Гэта дазволіць лясным гаспадаркам павялічыць прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі. Не менш важны аспект - аднаўленне ляснога фонду.

Паводле слоў спецыялістаў лясной гаспадаркі, развіццё і мадэрнізацыя галіны дазволіць павялічыць і колькасць рабочых месцаў для жыхароў Мінскай вобласці.