Перспектывы развіцця аграхолдынга "Дзяржынскі" і ход уборачнай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы з рабочай паездкай па Мінскай вобласці

21 августа 2020
Перспектывы развіцця буйнога аграхолдынга і ход уборачнай кампаніі ў краіне. Сёння гэтыя тэмы  ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы - прэзідэнт з рабочай паездкай - у Мінскай вобласці.

Прэзідэнт наведаў агракамбінат "Дзяржынскі"

Аляксандр Лукашэнка наведвае агракамбінат "Дзяржынскі". Гэта буйное аграпрамысловае аб'яднанне, якое ўключае ў сябе не толькі птушкафабрыку, але і некалькі вытворчых пляцовак, а таксама сельскагаспадарчыя філіялы. Спецыялізуюцца яны  на мясе і зерневых. У холдынгу таксама займаюцца рыбагадоўляй, оптавым і рознічным гандлем мяснымі прадуктамі. Фірмовая сетка налічвае больш за 70 аб'ектаў. Прэзідэнту далажылі аб фінансавых паказчыках і ўзвядзенні  новых сельскагаспадарчых аб'ектаў: будуюцца тры малочна-таварныя фермы, некалькі птушкагадоўчых аб'ектаў, птушнікі, вытворчасць па гадоўлі і перапрацоўцы мяса індычкі. Нягледзячы на ўвесь негатыў ад пандэміі, агракамбінат працуе стабільна: дадаў і ў вытворчасці прадукцыі, і ў экспарце. Пад крылом холдынгу працуюць больш за 4 000 чалавек, сярэдняя зарплата перавышае  1 000 рублёў. Гэта добры прыклад мадэрнізацыі  сельскай гаспадаркі. 

А.Лукашэнку паказалі цэхі, дзе робяць усё самае смачнае пад маркай "Дзяржынскага" 

Аляксандру Лукашэнку таксама паказалі цэхі, дзе робяць  усё самае смачнае  пад маркай "Дзяржынскага". Гаспадарка спецыялізуецца на вытворчасці мяса птушкі. І гэта 85 % прадукцыі холдынгу. У планах - гадоўля мяса індычкі, іншыя праекты. Аляксандр Лукашэнка ўпэўніўся: увесь калектыў на рабочых месцах. 
Паўзу ўзялі толькі на тое, каб задаць сваё пытанне прэзідэнту. Размова атрымалася шчырай, на розныя тэмы. У тым ліку  аб сітуацыі вакол створанага кардынацыйнага савета.
 

Зносіны з рабочым калектывам "Дзяржынскага"

Прэзідэнт сёння нагадае: цяперашні год выпрабоўвае на трываласць нашу эканоміку і грамадства ў цэлым: Нафтавыя і газавыя спрэчкі, пандэмія, выбары,  выклікаў нямала - гэта бударажыць людзей, патрабуе выразных адказаў: што адбываецца ўнутры краіны і на знешнім контуры. Сёння Прэзідэнт даў такі адказ. 

Прэзідэнт: нам рыхтавалі гэтую заварушку


Пытанняў гучала нямала. Прэзідэнт адказаў на ўсе, што хвалююць людзей... Усе падрабязнасці глядзіце ў "Панараме".