Перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Амана абмеркавалі ў Мінску

27 мая 2016

Пра пастаўкі тэхнікі "Амкадор", а таксама іншых прамысловых гігантаў - БелАЗа і МАЗа - гаварылі сёння ў Мінску. Прэм'ер-міністр Беларусі і старшыня гандлёва-прамысловай палаты Амана абмеркавалі перспектывы інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Беларусь гатовая ўзаемадзейнічаць у некалькіх кірунках. Дэлегацыя Амана правяла таксама перамовы ў МЗС, Міністэрстве гандлю і з патэнцыяльнымі партнёрамі. Гэта, на думку Андрэя Кабякова, дазволіць выпрацаваць пэўны план далейшага ўзаемадзеяння паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Беларусь разглядае Султанат Аман у якасці аднаго з перспектыўных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных партнёраў на Блізкім Усходзе. Сярод прыярытэтаў - узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай сферы. Адным з галоўных складальнікаў супрацоўніцтва з'яўляюцца кантакты з прадстаўнікамі дзелавых колаў".

Пакуль жа патэнцыял Беларусі і Амана ў сферы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння рэалізуецца далёка не ў поўнай меры. Летась мы прадавалі ў гэтую азіяцкую краіну толькі вымяральныя прыборы, у аснове аманскага імпарту - вырабы з чорных металаў.