Перспектывы і праблемы малочнай вытворчасці абмеркавалі ў рамках выставы "Белагра"

5 июня 2019

Перспектывы і праблемы малочнай вытворчасці сёння абмеркавалі ў рамках міжнароднай выставы "Белагра", якая праходзіць пад Мінскам.  У эксклюзіўным інтэрв'ю АТН  міністр сельскай гаспадаркі і харчавання  распавёў, што абмежаванні на пастаўку мяса-малочнай прадукцыі ў Расію  знятыя амаль з двух  дзясяткаў нашых прадпрыемстваў. Паводле слоў Анатоля Хацько,  беларускі бок у першую чаргу выступае за празрыстую і сумленную працу.

Анатоль Хацько, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Абмежаванні ўводзяцца і здымаюцца. Вось сёння ў нас па дарожнай карце на 4 чэрвеня знятыя абмежаванні па 16-20 прадпрыемствах. Мы хацелі б правільна, сумленна працаваць. Перабіць нашу якасць  наўрад ці каму ўдасца - гэта ўжо тавар, які склаўся, і калі гэтае напружанне ствараецца, гэта нас робіць мацнейшымі. Пройдзе нейкі перыяд, пытанні застануцца самі па сабе, але мы будзем на парадак вышэйшымі за іншых нашых канкурэнтаў".

На якую суму будуць падпісаны кантракты на "Белагра 2019"? У якіх краінах далёкай дугі ўпершыню пазнаёмяцца з беларускай прадукцыяй?  Аб дасягненнях, а таксама вырашэнні праблемных пытанняў. Першае вялікае інтэрв'ю новага Міністра сельскай гаспадаркі Анатоля Хацько  ў "Галоўным эфіры"  ў нядзелю вечарам.