Перспектывы фінансавага партнёрства сёння абмеркавалі ў Доме ўрада

3 сентября 2019

У сталіцы з візітам  знаходзіцца  кіраўнік Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый. Цікавасць Беларусі  да развіцця транспартнай сеткі і праектаў у сферы аховы здароўя. Ужо прапрацавалі абнаўленне аўтадарогі Лепель - Полацк. На чарзе  іншыя праекты. Беларускі прэм'ер прапанаваў банку таксама прыгледзецца да будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".