Перспектывы двухбаковых адносін Мінска і Тбілісі сёння абмяркоўвалі ў парламенце

20 ноября 2017

Як адзначыў кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, актывізаваць кантакты бакі маюць намер за кошт росту рэгіянальнага супрацоўніцтва, новых гуманітарных і эканамічных ініцыятыў. Гэта стварэнне сумесных бізнес-цэнтраў для актыўнага пасоўвання новых вытворчасцяў. Таксама Беларусь прапанавала Грузіі падключацца да маштабнага праекта па стварэнні Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, што абяцае краінам узаемныя інвестыцыйныя і гандлёвыя выгады.

Таксама парламентарыі пагадзіліся, што цеснае партнёрства Беларусі і Грузіі стане прыкладам для іншых краін, зацікаўленых у міры і бяспецы ў рэгіёне.