Перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі міністры замежных спраў Беларусі і Славеніі

25 марта 2016

Перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваліся і ў Міністэрстве замежных спраў нашай краіны. На сустрэчы бакі дамовіліся аб працягу самых цесных кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі. Асноўны акцэнт - на развіццё ўзаемавыгадных эканамічных сувязяў, эфектыўных інвесткантактаў. Як заявіў Уладзімір Макей, Мінск і Любляна нацэленыя на правядзенне эканамічнай дыпламатыі. Карл Эр'явец у сваю чаргу падкрэсліў, што Славенія выступае за хутчэйшае падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС.