У пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы сёння адкрылі першы ў Беларусі транспартна-лагістычны цэнтр, які непасрэдна прымыкае да пункта пропуску. Гэта вялікая перавага ў мытным афармленні. У дадатак праца цэнтра знізіць фінансавыя выдаткі адпраўшчыкаў і атрымальнікаў грузаў.
Алег Барабанаў, дырэктар транспартна-лагістычнага цэнтра "Брэміна-Брузгі": "Без афармлення транзітнай дэкларацыі, згодна з нашымі разлікамі, тыя грузавыя транспартныя сродкі, якія будуць накіроўвацца ў адрас нашага лагістычнага цэнтра, павінны пункт пропуску перасякаць на працягу 10-15 хвілін".
Дарэчы, інфраструктура лагістычнага цэнтра ў Брузгах разлічаная і на тое, каб у перавозчыка была магчымасць перамаркіраваць, разгрузіць або спакаваць тавар нанова. Плошча трох складоў можа прыняць 8 500 палетаў. Неўзабаве будаўніцтва падобных цэнтраў пачнуць у Бераставіцы і Оршы.













