Перапрацоўкай мясной прадукцыі па сістэме халяль зоймуцца ў Мінскай вобласці

25 февраля 2020
Прадпрыемствы мяса-малочнай галіны Мінскай вобласці знаходзяць новыя рынкі збыту сваёй прадукцыі. Адзін з акцэнтаў на супрацоўніцтве з рэгіёнамі Расіі. Так, у пастаўках малочкі зацікаўлена Архангельская вобласць. У сваю чаргу вытворцы мяса накіраваныя на рынак Казахстана, а таксама азіяцкіх краін. Узмоцніць пазіцыі і самы вялікі ў Беларусі цэх па перапрацоўцы мяса па сістэме халяль. Гэта калі ўлічваюцца асаблівасці мусульманскай культуры і рэлігіі. Сёлета яго пачнуць будаваць у Стоўбцах. Сам жа мясакамбінат у Стоўбцах  адзін з найстарэйшых у краіне. Летась яму споўнілася 90 гадоў.