Пераарыентацыя беларускага экспарту павінна ажыццяўляцца больш дынамічна

25 апреля 2015

Пераарыентацыя беларускага экспарту з расійскага рынку на іншыя кірункі павінна ажыццяўляцца больш дынамічна. Пра гэта заявіў Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Саўміна. Макраэканамічная дынаміка Беларусі ў першым квартале гэтага года фарміравалася ва ўмовах звужэння асноўных экспартных рынкаў. Таму неабходна выпрацаваць рашэнні, накіраваныя на выпраўленне сітуацыі з экспартам.

У сваю чаргу МЗС прапаноўвае больш актыўна выкарыстоўваць электронныя пляцоўкі для прасоўвання прадукцыі на новыя рынкі.