Пераход на альтэрнатыўныя віды паліва падтрымаюць прэферэнцыямі

16 марта 2020
Эканамічны савет СНД у Маскве разгледзеў супрацоўніцтва краін Садружнасці ў сферы транспарту. Сярод новых кірункаў - увядзенне ў транспартную інфраструктуру лічбавых платформ, гарантаванне бяспекі і паніжэнне негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Таму пераход на бія- і электрапаліва - адзін з асноўных кірункаў супрацоўніцтва на перыяд да 2030 года. 

Андрэй Кушнірэнка, намеснік дырэктара дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва выканкама: "У асноўным гэта для перавозак унутры гарадоў, і другі важны кірунак - на міжнародных транспартных калідорах. У Маскве ўжо 20 % усіх аўтобусаў - гэта электробусы. І яны насамрэч значна больш эфектыўныя з пункта погляду эканомікі за тралейбусы і трамваі. Выкарыстанне іх пры вялікіх грузавых перавозках - гэтае пытанне патрабуе дэталёвага аналізу, але яно закладзена ў праграму работ да 2030 года".

Асобная ўвага - праекту стратэгіі эканамічнага развіцця СНД. Ён будзе вынесены на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці, які адбудзецца 29 мая.