Такую ацэнку ўзаемадзеянню з МВФ сёння дала выканаўчы дырэктар арганізацыі па групе краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Мікаэла Эрбенава. Яна адзначыла, што бакі дасягнулі галоўнага - адзінага меркавання ў далейшых кірунках эканамічнай палітыкі. Гэта дапаможа замацаваць дасягнутыя поспехі і выйсці на ўстойлівы рост эканомікі.
Мікаэла Эрбенава, выканаўчы дырэктар МВФ ад групы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: "Я думаю, ёсць глыбокае ўзаемаразуменне, што агульны кірунак далейшых рэформ павінен сканцэнтравацца на павышэнні эфектыўнасці сектара дзяржпрадпрыемстваў, на дыверсіфікацыі экспарту і на кансалідацыі, стабілізацыі бюджэтнай палітыкі і грашовай палітыкі з мэтай далейшага зніжэння знешняй уразлівасці беларускай эканомікі".
Місія МВФ завершыць працу ў Беларусі заўтра. Афіцыйны Мінск заяўляў аб планах прадоўжыць экспертны дыялог з фондам, але зараз няма пытання "аб нейкіх надзвычайных крэдытах".













