Перамовы па пастаўках беларускіх прадуктаў у Расію прайшлі ў Маскве

20 апреля 2018

Перамовы па пастаўках беларускіх прадуктаў у Расію прайшлі сёння ў Маскве.

Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, абмеркаваны балансы ўзаемных паставак харчавання, асартымент прадукцыі. Нагадаем, Рассельгаснагляд уводзіў і здымаў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з асобных беларускіх прадпрыемстваў па розных прычынах. Пазіцыя беларускага Мінсельгасхарчу - бакі павінны ўвязаць паміж сабою эканамічныя інтарэсы дзвюх краін у пытаннях паставак беларускага харчавання ў Расію.

Наступны этап перамоў пройдзе на будучым тыдні ў Мінску. Падрабязнасці - у вячэрнім эфіры "Панарамы".