На прадпрыемстве ў Пружанскім раёне гавораць: тут грошы ляжаць проста пад нагамі. Тое, што яшчэ нядаўна лічылася адыходамі вытворчасці, - зараз каштоўная сыравіна. З трэсак пачалі рабіць пелеты - гранулы для ацяплення дамоў і прамысловых памяшканняў. Новы завод пабудавалі побач з ужо наяўным прадпрыемствам.
За тры гадзіны працы невялікага цэха дрэваапрацоўкі ўтворыцца такая немаленькая колькасць адыходаў. Яшчэ нядаўна трэскі адпраўлялі на склад. А зараз са з'яўленнем новай вытворчасці яны стануць экспартным таварам.
Акрамя гэтага, на завод будуць прывозіць трэскі, якія застаюцца пасля вырубкі лесу.
90 % прадукцыі завода будуць экспартаваць
Паводле слоў кіраўніцтва новага прадпрыемства, попыт на пелеты вялікі. Завод ледзь запусцілі, а на тавар ужо ёсць патэнцыяльныя пакупнікі. Плануюць, што на экспарт сыдзе 90 % прадукцыі.
Новы пелетны завод будзе вырабляць 20 000 тон гранул за год
Пелетныя заводы пабудуюць у кожным рэгіёне Беларусі - гэта даручэнне Кіраўніка дзяржавы. Новыя перапрацоўчыя прадпрыемствы будуць у некалькі разоў магутнейшыя і дазволяць нарасціць экспарт. Згодна з папярэднімі падлікамі, за год на пелетах лясгасы краіны будуць зарабляць каля 18 мільёнаў долараў. Для параўнання: у Еўропе тона пелет каштуе 90 еўра. На новым заводзе ў Пружанскім раёне будуць рабіць 20 000 тон гранул за год.
Дрэўныя матэрыялы з Брэсцкай вобласці пастаўляюць у краіны Еўропы і Кітай
За апошнія дзесяць гадоў у Беларусі сталі нарыхтоўваць у два разы больш драўніны. Адна з прычын масавых вырубак - жук-караед, паразіт, які прыводзіць да высыхання цэлых масіваў. Гэтая праблема ў апошнія гады актуальная для шматлікіх краін Еўропы. Але спецыялісты спяшаюцца супакоіць: замест ссечаных дрэў садзяць новыя. Так за семдзесят гадоў Беларусь стала ў два разы больш зялёнай. Дрэўныя матэрыялы з Брэсцкай вобласці пастаўляюць у большасць краін Еўропы і ў Кітай. З новай вытворчасцю экспартная карта стане больш шырокай. Тым больш у рэгіёне пачалі праектаваць яшчэ адзін пелетны завод. Яго плануюць пабудаваць у Івацэвіцкім раёне.













