Пелетныя заводы. Высокарэнтабельная вытворчасць пад пытаннем?

1 марта 2020
Як зарабіць 20 мільёнаў еўра за год на нізкасортнай  драўніне і адходах? Задача можа здацца неверагоднай. Хоць рэцэпт даволі просты: гэта ідэальная сыравіна для пелетных заводаў. На іх вырабляюць паліўныя гранулы. 

А гэта, па-першае, экалагічнае паліва з аднаўляльнага рэсурсу, па-другое, прадукт мае высокую дабаўленую вартасць, па-трэцяе, на тавар ёсць пакупнік - вялікі попыт у краін Еўрасаюза. Як вынік - можна атрымліваць добрую валютную выручку.

Вывучыўшы сітуацыю, у маі мінулага года Аляксандр Лукашэнка даручыў за год пабудаваць 6 пелетных заводаў на базе перспектыўных лясгасаў. Дэдлайн па праекце - 1 чэрвеня.  Гэта значыць, тры месяцы засталося. Але два з шасці заводаў - яшчэ без падмурка і нават без чарцяжоў.

Вінаваты - Гомельскі завод "Камунальнік", які ўзяў на сябе абавязацельствы па распрацоўцы праекта, выйграў тэндэр у жніўні,  але нават не прыступіў да працы. У снежні прыйшлося экстранна вырашаць пытанне. 

Па меркаванні Камітэта дзяржкантролю, свой уклад у гэты  працэс унесла і Міністэрства лясной гаспадаркі - не пракантралявалі, а час упушчаны. Не дзіўна, што зараз тут будуць ісці працы ў аўральным рэжыме. Ксенія Лебедзева вывучыла пытанне (відэа).